Педагагічны праект
«Гісторыя малой радзімы ў імёнах і падзеях.
Я. В. Мікульчык –гонар школы, раёна, краіны»
Тэрміны рэалізацыі педагагічнага праекта: 2018-2020
Актуальнасць праекта
Адной з галоўных задач выхавання, вызначаных у Кодэксе Рэспублікі Беларусь аб адукацыі і Праграме непарыўнага выхавання дзяцей і вучнёўскай моладзі ў Рэспубліцы Беларусь на 2016-2020 гады, з’яляецца фарміраванне грамадзянскасці, патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці навучэнцаў на падставе дзяржаўнай ідэалогіі.
Мы хочам бачыць Беларусь моцнай і квітнеючай дзяржавай. Паняцці «Бацькаўшчына», «Радзіма», «патрыятызм» маюць сапраўды высокі сэнс. Вялікую ролю ў фармаванні патрыятычных пачуццяў дае вывучэнне гераічнага мінулага краіны і асобных яе герояў. Яны – носьбіты памяці, традыцый, вопыту. Яны – звязнае звяно паміж пакаленнямі, прыклад для моладзі.
Піянерская дружына дзяржаўнай установы адукацыі «Пухавіцкая сярэдняя школа» носіць імя генерала-лейтэнанта Я.В. Мікульчыка. 2018 год аб’яўлены Годам малой радзімы, таму члены ГА «БРПА» школы пад кіраўніцтвам педагога-арганізатара Бурлевіч М.У. і кіраўніка аб’яднання па інтарэсах «Мінуўшчына» Кушнярова В.А. распрацавалі праект «Гісторыя малой радзімы ў іменах і падзеях. Я.В.Мікульчык – гонар школы, раёна, краіны», каб прадоўжыць работу па ўвекавечванню памяці Я.В. Мікульчыка, падтрымаць у школе традыцыі па грамадзянскаму і патрыятычнаму выхаванню, якія звязаны з яго іменем.
У сучасных умовах, калі адбываюцца глыбокія змены ў жыцці грамадства, бурацца ўсталяваныя сувязі паміж бацькамі і дзецьмі, рэальныя суадносіны паміж падлеткамі замяняюцца на віртуальныя, патрэбна знайсці новыя формы і метады работы з падрастаючым пакаленнем. У праекце запланавана правядзенне такіх цікавых форм работы, як: ваенна-патрыятычны квест, велатрыял, прысвечаны памяці знакамітага земляка, паход па месцах баявой славы, сустрэчы з прадстаўнікамі ваенных прафесій, акцыі і аперацыі.
Асноўная ідэя праекта
Дэвіз нашага праекта: «Жыццё і дзейнасць героя возьмем за аснову сваёй грамадзянскай пазіцыі!» У рамках праекта можна будзе рэалізаваць асноўную мэту ГА «БРПА» – дапамагчы кожнаму члену арганізацыі вырасці грамадзянінам, патрыётам, сваімі справамі і ўчынкамі прыносіць карысць сабе, сваёй сям'і, сваёй радзіме.
Мэты і задачы праекта
Мэта: садзейнічаць фарміраванню грамадзянскай і патрыятычнай пазіцыі членаў ГА «БРПА» праз падтрыманне традыцый, увекавечванне памяці генерала-лейтэнанта Яўгенія Васільевіча Мікульчыка – земляка, патрыёта сваёй радзімы,чыё імя носіць піянерская дружына.
Задачы
- садзейнічаць сацыяльнаму станаўленню членаў ГА «БРПА», выхаванню лепшых маральных якасцяў, пачуццяў нацыянальнай самасвядомасці і грамадзянскага абавязку праз вывучэнне біяграфіі славутага земляка, падтрымцы традыцый, звязаных з іменем Я.В. Мікульчыка – выпускніка Пухавіцкай сярэдняй школы;
- садзейнічаць працэсу павышэння грамадзянскай актыўнасці, развіццю лідарскіх якасцяў членаў ГА«БРПА» і ГА «БРСМ» праз дзейнасць дзіцячых і маладзежных арганізацый;
- далучаць членаў ГА «БРПА» і ГА «БРСМ» да пошукавай і краязнаўчай дзейнасці, ствараць умовы для актыўнага вывучэння школьнікамі гісторыі сваёй малой радзімы, захаванню гістарычнай памяці пакаленняў;
- стварыць у школе музейны вугалок «Гісторыя малой радзімы у іменах і падзеях»;
- далучыць грамадскасць да дзейнасці піянерскай арганізацыі.
Асноўныя накірункі дзейнасці:
- грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне;
- развіццё дзіцячых і маладзежных ініцыятыў;
- пошукавая і краязнаўчая дзейнасць.
Функцыі праекта:
Інфармацыйна-асветніцкая:
-збор, афармленне і перадача інфармацыі;
- адлюстраванне вынікаў рэалізацыі праекта ў рэгіянальных СМІ, сацыяльных групах “Вконтакте”.
Камунікацыйная:
- пашырэнне круга суадносін паміж дарослымі і дзецьмі;
- устанаўленне сувязей паміж установай адукацыі, грамадскімі аб’яднаннямі, дзяржаўнымі ўстановамі, прадпрыемствамі, камерцыйнымі структурамі;
- экскурсійная дзейнасць;
- прафарыентацыйная дзейнасць.
Даследчая:
- арганізацыя пошукавай дзейнасці.
Формы работы па праекту: піянерскія акцыі і аперацыі, конкурсы піянерскіх ініцыятыў, сустрэчы з прадстаўнікамі розных пакаленняў,запіс успамінаў «Дзеці вайны», сустрэчы з прадстаўнікамі ваенных прафесій, піянерскія зборы, экскурсіі, ваенна-патрыятычныя квесты, велатрыялы, Вахты памяці, паходы па месцах баявой славы, добраўпарадкаванне месц захавання загінуўшых у час Вялікай Айчыннай вайны, стварэнне мультымедыйнай прэзентацыі «Піянерская дружына імя Я.В. Мікульчыка», стварэнне відэафільма «Памяць пакаленняў».
Этапы рэалізацыі праекта
1 этап: арганізацыйна-падрыхтоўчы: верасень – снежань 2018года.
Мэта: выбар найбольш эфектыўных форм і метадаў работы над праектам, збор і афармленне матэрыялаў па тэме праекта, афармленне музейнага вугалка.
2 этап: асноўны: студзень–снежань 2019 года.
Мэта: арганізацыя экскурсійнай дзейнасці, правядзенне піянерскіх збораў, вахт памяці, акцый, адкрытых мерапрыемстваў выхаваўчага характару на базе музея, набыццё сцяга піянерскай дружыны.
3 этап: заключны: снежань 2019 года.
Мэта: аналіз вынікаў рэалізацыі праекта.
Тэхналогія рэалізацыі праекта
Для рашэння пастаўленых задач распрацаваны каляндарны план работы па рэалізацыі праекта.
Каляндарны план работы па рэалізацыі праекта
«Гісторыя малой радзімы ў імёнах і падзеях.
Я.В. Мікульчык – гонар школы, раёна, краіны»
№ |
Змест |
Тэрміны |
Удзельнікі |
Адказныя |
І. Арганізацыйна – падрыхтоўчы этап |
||||
1 |
Распрацоўка праекта, каардынацыя дзейнасці па праекту |
Верасень, 2018 |
Актыў ГА «БРПА», члены аб’яднання «Мінуўшчына» |
Бурлевіч М.У. Кушняроў В.А. |
2 |
Устанаўленне сувязей з роднымі Я.В. Мікульчыка, грамадскімі аб’яднаннямі, прадпрыемствамі, камерцыйнымі структурамі, сябрамі праекта |
Верасень, 2018 |
Актыў ГА «БРПА», члены аб’яднання «Мінуўшчына» |
Бурлевіч М.У., старшыня Савета дружыны, Кушняроў В.А. |
3 |
Распрацоўка Канцэпцыі стварэння музейнага вугалка |
Лістапад, 2018 |
Члены аб’яднання «Мінуўшчына» |
Кушняроў В.А., Бурлевіч М.У. |
4 |
Пошукавая дзейнасць. Збор матэрыялаў для афармлення стэнда «Я.В. Мікульчык-гонар школы, раёна, краіны» |
Кастрычнік, 2018 |
Члены ГА «БРПА» |
Кушняроў В.А., члены аб’яднання «Мінуўшчына» |
5 |
Набыццё стэндаў, вітрын, афармленне музейнага вугалка згодна Канцэпцыі |
Кастрычнік, 2018 |
Спонсары праекта |
Кушняроў В.А. |
6 |
Распрацоўка экскурсіі «Яго імя носіць наша піянерская дружына» |
Лістапад, 2018 |
Члены аб’яднання «Мінуўшчына |
Бурлевіч М.У., Кушняроў В.А. |
ІІ. Асноўны этап |
||||
7 |
Экскурсіі «Яго імя носіць наша піянерская дружына» для акцябрат, піянераў, членаў ГА «БРСМ» |
Студзень, 2019 |
Члены ГА «БРПА», ГА «БРСМ» |
Кушняроў В.А., экскурсаводы аб’яднання «Міінуўшчына» |
8 |
Правядзенне музейных урокаў «Памяць пакаленняў» |
Люты, 2019 |
Члены ГА «БРПА», ГА «БРСМ» |
Кушняроў В.А.,члены аб’яднання «Міінуўшчына» |
9 |
Набыццё сцяга «Піянерская дружына імя Я.В.Мікульчыка» |
Студзень –сакавік 2019 |
Бурлевіч М.У. |
|
10 |
Піянерскі збор «Маленькія героі вялікай вайны». Сустрэча з ветэранамі ўзброеных сіл |
Люты, 2019 |
Члены ГА «БРПА» |
Бурлевіч М.У., старшыня Савета дружыны |
11 |
Удзел у раённым фестывалі патрыятычнай песні «На крылах Памяці» |
Люты, 2019 |
Члены ГА «БРПА» |
Бурлевіч М.У., старшыня Савета дружыны |
12 |
Распрацоўка маршрута на малую радзіму Я.В.Мікульчыка, в. Міжрэчча |
Сакавік, 2019 |
Члены аб’яднання «Мінуўшчына |
Кушняроў В.А.,члены аб’яднання «Міінуўшчына» |
13 |
Прафарыентацыйная дзейнасць. Сустрэча з прадстаўнікамі ваенных прафесій |
Сакавік, 2019 |
Члены ГА «БРПА», ГА «БРСМ» |
Бурлевіч М.У., старшыня Савета дружыны |
14 |
Арганізацыя і правядзенне гульні «Зарнічка» з акцябратамі |
Красавік, 2019 |
Члены ГА «БРПА», ГА «БРСМ» |
Бурлевіч М.У., старшыня Савета дружыны |
15 |
Удзел у раённым этапе гульні «Зарнічка» |
Красавік, 2019 |
Члены ГА «БРПА» |
Бурлевіч М.У., старшыня Савета дружыны |
16 |
Правядзенне Хвілін Памяці Я.В.Мікульчыка. |
Май, 2019 |
Члены ГА «БРПА», ГА «БРСМ» |
Бурлевіч М.У. Кушняроў В.А. Класныя кіраўнікі |
17 |
Правядзенне акцыі «Навечна ў памяці народнай», аперацыі «Абеліск» |
Май, 2019 |
Члены ГА «БРПА», ГА «БРСМ» |
Бурлевіч М.У. Кушняроў В.А. Класныя кіраўнікі |
18 |
Правядзенне велатрыалу з удзелам прадстаўнікоў узброеных сіл, прысвечаных памяці знакамітага земляка |
Май, 2019 |
Члены ГА «БРПА», ГА «БРСМ» |
Бурлевіч М.У. Кушняроў В.А. Плясун Э.Э. Класныя кіраўнікі |
19 |
Арганізацыя і правядзенне аднадзённага турыстычнага паходу на малую радзіму генерала Я.В.Мікульчыка ў в. Міжрэчча. Вахта Памяці. Сустрэча з сястрою генерала-лейтэнанта Дыулінай М.В., запіс успамінаў «Дзеці вайны» |
Май, 2019 |
Члены ГА «БРПА», ГА «БРСМ» |
Бурлевіч М.У. Кушняроў В.А. Плясун Э.Э. |
20 |
Назапашванне матэрыялаў па праекту. Падрыхтоўка мультымедыйнай прэзентацыі «Піянерская дружына імя Я.В. Мікульчыка» |
Чэрвень-жнівень, 2019 |
Члены ГА «БРПА» |
Бурлевіч М.У. Кушняроў В.А. |
21 |
Урокі Памяці . Мультымедыйная прэзентацыя |
Верасень, 2019 |
Члены ГА «БРПА» |
Бурлевіч М.У. Кушняроў В.А. |
22 |
Збор матэрыялаў для відэафільма, запіс інтэрв’ю для відэафільма |
Кастрычнік, 2019 |
Члены ГА «БРПА» |
Бурлевіч М.У. Кушняроў В.А. |
23 |
Піянерскі збор «Піянерская дружына раўняецца на свайго земляка» |
Кастрычнік, 2019 |
Члены ГА «БРПА», ГА «БРСМ» |
Радзюк А.М. Бурлевіч М.У. Кушняроў В.А. |
24 |
Стварэнне відэафільма «Памяць пакаленняў» |
Лістапад, 2019 |
члены аб’яднання «Мінуўшчына |
Кушняроў В.А.,члены аб’яднання «Міінуўшчына» |
ІІІ. Заключны этап |
||||
25 |
Аналіз дзейнасці піянерская дружыны ДУА «Пухавіцкая сярэдняя школа» па рэалізацыі праекта |
Снежань, 2019 |
Радзюк А.М. Бурлевіч М.У. Кушняроў В.А |
|
26 |
Адлюстраванне вынікаў рэалізацыі праекта ў рэгіянальных і рэспубліканскіх СМІ |
Снежань, 2019 |
Члены ГА «БРПА», ГА «БРСМ» |
Радзюк А.М. Бурлевіч М.У. Кушняроў В.А |
Удзельнікі праекта.
- члены ГА «БРПА», ГА «БРСМ» дзяржаўнай установы адукацыі «Пухавіцкая сярэдняя школа»;
- грамадскасць;
- бацькі навучэнцаў;
- настаўнікі.
Для рашэння пастаўленых задач выкарыстоўваецца: сацыяльна-педагагічная прастора ДУА «Пухавіцкая сярэдняя школа»; ДУДА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі «Світанак».
Рэсурснае забяспячэнне праекта:
Нарматыўна-прававое забяспячэнне праекта:
- Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.
- Канцэпцыя непарыўнага выхавання дзяцей і вучнёўскай моладзі.
- Праграма непарыўнага выхавання дзяцей і вучнёўскай моладзі ў Рэспубліцы Беларусь на 2016-2020 гады.
Кадравае забяспячэнне праекта:
№ |
Кадравая група |
Склад групы |
Функцыі |
1 |
Адміністратыўна-каардынацыйная |
Дырэктар ДУА «Пухавіцкая сярэдняя школа» В.С.Бяседзіна |
Ажыццяўляе агульны кантроль за работай па праекту |
Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Кушнярова А.В. |
Каардынуе дзейнасць аб’яднання па інтарэсах «Мінуўшчына» ў рамках праекта |
||
Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Радзюк А.М. |
Каардынуе дзейнасць ГА «БРПА» І ГА «БРСМ» згодна плану рэалізацыі праекта |
||
2 |
Педагог-арганізатар Бурлевіч М.У. |
Арганізуе дзейнасць дзіцячых і маладзежных аб’яднанняў згодна плану рэалізацыі праекта, наладжвае супрацоўніцтва з грамадскімі аб’яднаннямі, дзяржаўнымі ўстановамі адукацыі |
|
Кіраўнік аб’яднання па інтарэсах «Мінуўшчына» Кушняроў В.А. |
Арганізуе дзейнасць аб’яднання па інтарэсах «Мінуўшчына», наладжвае перапіску з роднымі Я.В. Мікульчыка, супрацоўніцтва з грамадскімі аб’яднаннямі, дзяржаўнымі ўстановамі адукацыі |
||
3 |
Старшыня Савета дружыны ДУА «Пухавіцкая сярэдняя школа» Паскробка А. |
Арганізуе інфармаванне навучэнцаў па рабоце над праектам праз выпуск інфармацыйных прэс-лістоў |
Метадычнае забяспячэнне праекта: стварэнне сцэнарных распрацовак мерапрыемстваў, стварэнне мультымедыйнай прэзентацыі «Піянерская дружына імя Я. В. Мікульчыка», відэафільма «Памяць пакаленняў», збор і афармленне экскурсійнага матэрыялу, распрацоўка экскурсіі «Яго імя носіць наша піянерская дружына».
Матэрыяльна-рэсурснае забяспячэнне праекта:
-набыццё сцяга піянерскай дружыны;
-набыццё і афармленне стэнда «Я.В.Мікульчык – гонар школы, раёна, краіны»;
-набыццё музейнай вітрыны для захоўвання асабістых рэчаў генерала-лейтэнанта.
Фінансаванне:
-спонсарскія сродкі.
Партнёры і спонсары праекта:
-Пухавіцкі РС ГА «БРПА»;
-пярвічная арганізацыя прафсаюзаў навучэнцаў УА «Мар’інагорскі дзяржаўны ордэна «Знак Пашаны» аграрна-тэхнічны каледж імя У.Е.Лабанка»;
-ДУ «Раённы краязнаўчы музей»;
-ААТ «Машхарчпрад»;
-ТП ААТ «Пухавічыторг»;
- ААТ «Пухавіцкі вопытна-эксперыментальны завод»;
-РК ГА «БРСМ»;
-Пухавіцкі сельвыканкам.
Чакаемыя вынікі:
-арганізацыя рознабаковай грамадска значнай дзейнасці: правядзенне акцый, аперацый, Вахт памяці, сустрэч з прадстаўнікамі розных пакаленняў;
-супрацоўніцтва з грамадскімі арганізацыямі, прадпрыемствамі, камерцыйнымі структурамі;
- павышэнне грамадскай актыўнасці членаў ГА «БРПА» і ГА «БРСМ»;
-набыццё сцяга дружыны;
- стварэнне музейнага вугалка «Я.В. Мікульчык – гонар школы, раёна, краіны», распрацоўка экскурсійнага маршруту на малую радзіму Я.В. Мікульчыка, вёску Міжрэчча, правядзенне экскурсій «Яго імя носіць наша піянерская дружына» у школьным музеі для акцябрат, піянераў,членаў ГА «БРСМ»;
-афармленне рэкламнай прадукцыі: стварэнне мультымедыйнай прэзентацыі «Піянерская дружына імя Я.В.Мікульчыка», відэафільма «Памяць пакаленняў»;
-правядзенне на базе музея адкрытых мерапрыемстваў выхаваўчага характару, піянерскіх збораў;
- адлюстраванне вынікаў рэалізацыі праекта ў рэгіянальных і рэспубліканскіх СМІ;
-прафарыентацыя на вайсковыя прафесіі членаў ГА «БРПА», ГА «БРСМ».