План метадычнай работы дзяржаўнай установы адукацыі
«Пухавіцкая сярэдняя школа»
на 2021/2022 навучальны год
Агульная метадычная тэма: «Удасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці настаўнікаў па выкарыстанні тэхналогіі візуалізацыі вучэбнай інфармацыі ў сучасным адукацыйным працэсе»
Мэта: павышэнне ўзроўню прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў, удасканаленне майстэрства і творчасці педагогаў
Задачы:
Асноўнымі задачамі метадычнай работы ў 2021/2022 навучальным годзе з'яўляюцца:
актуалізацыя і паглыбленне ведаў настаўнікаў пра сучасныя падыходы і спосабы арганізацыі самастойнай і калектыўнай вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў, удасканаленне методыкі выкладання вучэбных прадметаў, авалоданне тэхналогіяй візуалізацыі вучэбнай інфармацыі;
уключэнне настаўнікаў у дзейнасць па засваенні эфектыўных спосабаў арганізацыі, актывізацыі, кіравання і кантролю вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў па вучэбных прадметах на вучэбных занятках і пры выкананні дамашняй работы;
засваенне настаўнікамі спосабаў арганізацыі навучання вучняў з шырокім выкарыстаннем сучасных сродкаў камунікацыі, анлайн-узаемадзеяння, дыстанцыйнага навучання і адукацыйных Інтэрнет-рэсурсаў;
удасканаленне адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах з улікам рэкамендацый па выніках вывучэння якасці агульнай сярэдняй адукацыі, праведзенага Нацыянальным інстытутам адукацыі;
метадычнае суправаджэнне росту прафесійнай кампетэнтнасці настаўнікаў і іх паспяховай атэстацыі;
інфармаванне педагагічных работнікаў аб нарматыўным прававым, навукова-метадычным забеспячэнні адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах, навінках педагагічнай літаратуры.